Белтэлерадыёкампанія пачала прыём заявак для ўдзелу ў Нацыянальным адборачным туры Еўрабачання-2014

22 октября 2013

Белтэлерадыёкампанія сёння пачала прыём заявак для ўдзелу ў Нацыянальным адборачным туры міжнароднага конкурсу песні. Запрашаюцца аўтары і выканаўцы ад 16 гадоў. Працягласць песні не павінна перавышаць 3 хвіліны. Навіна гэтага года - праект пройдзе ўсяго ў 2 этапы: праслухоўванне і фінал. Таксама ў гэтым сезоне сістэма галасавання стала яшчэ больш адкрытай. Кожны з членаў журы асабіста ў прамым эфіры шоу агучыць выстаўленыя балы.


Вольга Шлягер, кіраўнік Нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні Еўрабачанне-2014: Мы змянілі тэрміны. Мяркую, на гэта адразу звернуць увагу. Г.з. ужо 29 лістапада мы назавем фіналістаў праекта. Мы адмовіліся ад паўфіналу з улікам вопыту. Але мы пашырылі колькасць фіналістаў. Зараз іх можа быць да 15 чалавек.


Прыём заявак завершыцца 24 лістапада. Падрабязна з палажэннем аб правядзенні Нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні можна азнаёміцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by у раздзеле Праекты. Нагадаем, Еўрабачанне-2014 адбудзецца ў Капенгагене - сталіцы Даніі - з 6 па 10 мая. Усе трансляцыі будзе весці Белтэлерадыёкампанія - адзіны ў нашай краіне прадстаўнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.