Белтэлерадыёкампаніі здымае візітоўкі для нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019"

28 Жніўня 2019
У гэтыя хвіліны каманда Белтэлерадыёкампаніі здымае візітоўкі для нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019". Гэта кароткія ролікі пра кожнага фіналіста праекта. Яны будуць папярэднічаць нумарам канкурсантаў падчас трансляцыі выніковага гала-канцэрта 20 верасня. Усяго здымачнай групе трэба будзе  зрабіць 10 відэавізітовак - менавіта столькі ўдзельнікаў выступіць у фінале.