Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 турыстычных кірункаў Усходняй Еўропы

2 февраля 2017

Рэйтынг славутасцяў, якія абавязкова варта наведаць, апублікавала аўтарытэтнае брытанскае выданне The Telegraph.

Нараўне з Талінам, Рыгай, Санкт-Пецярбургам, біясферным запаведнікам "Дэльта Дуная" і іншымі турыстычнымі кірункамі спіс топавых месцаў папоўніў і беларускі Нацыянальны парк. У рэйтынгу ў яго 18-я пазіцыя. Сёння Белавежская пушча - гэта самы вялікі з фрагментаў старажытнага лесу, якія захаваліся ў Еўропе, адзначае выданне. На яе тэрыторыі тысячы відаў раслін, птушак і жывёл. У тым ліку тыя, якіх ужо не сустрэнеш у іншых месцах, напрыклад, зубра або чорнага бусла, - апісвае ўнікальнасць беларускай зямлі брытанскі таблоід.