Беларусы пачуюць новы альбом Depeche Mode ўжывую

31 июля 2017

Фанаты Depeche Mode радуюцца - беларусы ўсё ж пачуюць новы альбом вядомай брытанскай групы ўжывую.

Скасаванаму канцэрту быць! Нагадаем, выступленне ў "Мінск-Арэне", запланаванае на 13 ліпеня, не адбылося з-за шпіталізацыі лідара групы Дэйва Гаана. Дзякуючы дапамозе беларускіх медыкаў, фронтмен калектыву здолеў паправіцца і працягнуць гастролі ў рамках еўрапейскай часткі турнэ Global Spirit Tour. Арганізатары перанеслі шоу на 13 лютага. Усе рэалізаваныя білеты сапраўдныя.

У лютым Depeche Mode выйдзе на беларускую сцэну з новай праграмай. Група прэзентуе студыйны альбом Spirit, у які ўвайшлі 12 новых кампазіцый. Адна з іх - Where's the Revolution - ужо ўзначаліла чарты хіт-парадаў.