Беларусы змогуць падтрымаць Хелену Мерааі на дзіцячым "Еўрабачанні"

10 ноября 2017

Правілы галасавання на дзіцячым "Еўрабачанні" змяніліся. Зараз беларусы змогуць падтрымаць сваю канкурсантку. Для гэтага трэба з 24 лістапада на афіцыйным сайце конкурсу выбраць ад 3 да 5 фаварытаў шоу. Сярод іх упершыню можа апынуцца і прадстаўнік ад сваёй краіны! Галасаванне завершыцца прама перад пачаткам шоу - у нядзелю, 26 лістапада - і адкрыецца зноў пасля таго, як выступяць усе 16 канкурсантаў, але ўжо на 15 хвілін. Меркаванне гледачоў - гэта палова выніку. Журы дадасць сваю палову па выніках шоу. Песня з самай вялікай колькасцю балаў стане пераможцай дзіцячага "Еўрабачання"! 

Падтрымай Хелену Мерааі і дапамажы Беларусі перамагчы ў самым папулярным песенным конкурсе Еўропы.