Беларусы возьмуць удзел у галоўнай арт-падзеі Масквы

20 сентября 2013

Сёння ў расійскай сталіцы стартуе V біенале сучаснага мастацтва - адзін з найбуйнейшых міжнародных форумаў, які збірае мастакоў-канцэптуалістаў, крытыкаў, мастацтвазнаўцаў і спецыяльную публіку. Сёлета чакаецца прадстаўніцтва каля 80 удзельнікаў з розных краін. Нашу краіну на маскоўскай выставе прадставіць творчы дуэт - скульптар Канстанцін Селіханаў і фатограф Андрэй Шчукін.

Наталля Бардзілоўская першая ўбачыла наш праект.


Вопыт удзелу ў міжнародных канцэптуальных форумах у беларусаў ёсць. Два гады таму пяцёра нашых мастакоў у Венецыі прадставілі нацыянальны павільён. Масква стала творчым маршрутам год таму, дзе на чацвёртай біенале сучаснага мастацтва беларусы паспрабавалі свае сілы.


На гіганцкай плошчы маскоўскай біенале - у Дзяржаўным музеі сучаснай гісторыі Расіі - беларускаму праекту адвядуць дзве залы. Прастора і час, чалавек у іх - агульная тэматыка біенале, у якую Канстанцін Селіханаў і Андрэй Шчукін упішуць свой праект.


Дэкадзіроўка. Архетып адэкватнага часу - у беларускім праекце ўнук савецкага манументаліста Канстанцін Селіханаў сучаснай пластычнай мовай разважае на тэму прасторы і часу. Бо ў біенальным мастацтве часам галоўнае не форма, а ідэя.


Альянс скульптара і фатографа задуманы куратарамі праекта. Аўтары ніколі раней не працавалі разам. У творчым дыялогу Андрэй Шчукін прадставіць чорна-белыя фотанацюрморты.


Маскоўская біенале - адзін з найбуйнейшых форумаў сучаснага мастацтва. Сваім удзелам у гэтай выставе Беларусь падкрэслівае: у выяўленчым мастацтве наша краіна мае не толькі моцныя традыцыі і школу, але і авангардны кірунак, які развіваецца ў нагу з часам.