Беларусы могуць падтрымаць Лізавету Міснікову на дзіцячым "Еўрабачанні-2019"

19 ноября 2019
Беларусы могуць падтрымаць Лізавету Міснікову на дзіцячым "Еўрабачанні-2019" і тым самым дапамагчы нашай краіне перамагчы ў папулярным песенным конкурсе. Для гэтага трэба прагаласаваць у інтэрнэце з любой стацыянарнай або мабільнай прылады - камп'ютара, планшэта ці смартфона. Галасаванне пачнецца ў пятніцу, 22 лістапада, на сайце конкурсу junioreurovision.tv. Пасля прагляду кароткага роліка выступленняў усіх 19 артыстаў трэба прагаласаваць мінімум за трох і максімум за пецярых выканаўцаў, якія спадабаліся больш за ўсё. У тым ліку і за ўдзельніка сваёй краіны. Галасаванне завершыцца прама перад пачаткам шоу  ў  нядзелю, 24 лістапада, і адкрыецца зноў пасля выступлення ўсіх артыстаў. Але ўжо на 15 хвілін. Ацэнкі гледачоў вызначаць палову выніку, другая будзе залежаць ад рашэння журы.