Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў - 70

16 ноября 2015

Сцэна Купалаўскага тэатра прыняла гасцей. Тэатры краіны, розныя мастацкія ўстановы і ведамствы павіншавалі з юбілеем адну з найстарэйшых ВНУ краіны. Акадэмія была заснавана ў 1945 годзе як Беларускі тэатральны інстытут.

У акадэміі мастацтваў вучыліся пакаленні знакамітых артыстаў, рэжысёраў, мастакоў і дызайнераў. А выкладчыкі і студэнты прымаюць удзел у мастацкім афармленні дзяржаўных і сацыяльна значных аб’ектаў краіны, а таксама прадстаўляюць Беларусь у міжнародных праектах.