Беларускаму дзяржаўнаму акадэмічнаму музычнаму тэатру - 50

17 января 2020
Музычнаму тэатру паўстагоддзя. Свае 50 ён адзначыць не толькі на падмостках, але і ў эфіры "Беларусь 3". Сацыякультурны тэлеканал пакажа падборку лепшых рэпертуарных спектакляў. У топ-10 увойдуць найстарэйшыя пастаноўкі і прэм'еры. Ужо сёння каманда "Беларусь 3" запіша юбілейны гала-канцэрт, які ў дзвюх  частках - 25 студзеня і 1 лютага, змогуць ацаніць гледачы. Убачым і навінку ад Міхаіла Кавальчыка - спектакль "Яўрэйскае шчасце". Святочныя паказы і сустрэча з гледачамі - у дзённым прайм-тайм кожную суботу ў 15:30. Знаёмства з творчасцю Музычнага пачнецца 11 студзеня з аперэты "Сільва".