Беларускаму драматургу Аляксею Дудараву спаўняецца 70

6 июня 2020
Ён пачынаў як акцёр і памочнік галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы ў Тэатры юнага гледача. Сёння па сцэнарыях аўтара народнай камедыі "Белыя Росы" знятыя дзясяткі мастацкіх фільмаў. Яго творы перакладзены на розныя мовы свету, а п'есы не сыходзяць з галоўных сцэнічных падмосткаў краіны. У тэлеэфіры заслужанага дзеяча мастацтваў павіншуе "Беларусь 3". Сацыякультурны канал медыяхолдынга пакажа кінастужкі і спектакль па сцэнарыях майстра, а таксама ўласныя праекты  ў галоўнай ролі з Аляксеем Дударавым. Інтэрв'ю з драматургам глядзіце сёння ў 20:00.