Беларускі пясняр і яго муза

14 января 2016

100 гадоў як абвянчаліся Янка Купала і Уладзіслава Станкевіч. Да гэтай даты ў Музеі народнага паэта БССР сёння адбыўся некласічны вернісаж. Марына Эльяшэвіч прэзентавала выявы літаратара і яго выбранніцы, створаныя ў тэхніцы традыцыйнага кітайскага жывапісу. Мастачка выканала ўсе работы тушшу, мінеральнымі фарбамі на рысавай і бамбукавай паперы. Шэраг твораў прысвечаны тым месцам, дзе жыла творчая пара, у прыватнасці, гэта краявіды Мінска і Вільнюса. Большасць экспанатаў напісаны паводле твораў Янкі Купалы. Каліграфічныя тэксты да іх стварыў Чжан Хунвей - першы сакратар пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

Характэрна, што заснавальнікам і першым дырэктарам музея, у якім праходзіць выстава, была менавіта Уладзіслава Станкевіч. Муза і жонка паэта - першая збіральніца і захавальніца спадчыны беларускага класіка.