Беларускі калектыў Харошкі выступіць на міжнародным фестывалі

17 июля 2014

На міжнародным фестывалі традыцыйнай народнай культуры славян, які сёння стартуе ў Сергіевым Пасадзе Маскоўскай вобласці, сваё майстэрства пакажа і беларускі калектыў Харошкі. Свята прымеркавана да 700-годдзя Сергія Раданежскага. Мерапрыемства ставіць мэтай аб'яднаць лепшае ў культурнай славянскай спадчыне і падкрэсліць агульнасць гістарычнага мінулага.


У рамках сергіева-пасадскага свята пройдзе і фестываль духоўна-патрыятычнай музыкі Русь праваслаўная. Харэаграфічны ансамбль Харошкі выйдзе на сцэну разам з Сяргеем Бязрукавым, Вольгай Кармухінай, Пелагеяй і Дзіянай Гурцкая.