Беларускі фільм "Забароненая зона" пакажуць на сусветных экранах 23 красавіка

30 января 2020
Беларускі трылер аб падарожжы ў чарнобыльскую зону адчужэння выйдзе ў сусветны пракат 23 красавіка. Афіцыйная назва стужкі  "Забароненая зона", яго трэйлер за некалькі дзён набраў больш як 15 тысяч праглядаў. За 90 хвілін гледачы апынуцца ў 1989 годзе. Паводле сюжэта кампанія маладых людзей заплывае ў зону адсялення і становіцца прычынай гібелі багатага марадзёра.
 

Бюджэт карціны 1,298 млн рублёў

Вытворчасць ад беларускай прадакшн-кампаніі ў кааперацыі з Міністэрствам культуры. Бюджэт карціны - амаль мільён трыста тысяч рублёў. Здымкі дэбютнага поўнага метра ад рэжысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава занялі ледзь больш як месяц. У лакацыях - беларускія лясы і пляцоўка станкабудаўнічага завода імя Кірава ў Мінску. Напярэдадні цалкам гатовы фільм прымала Міністэрства культуры.

Дыстрыбуцыяй фільма зоймецца найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе і СНД відэасэрвіс

У галоўных ролях - медыйныя акцёры расійскіх серыялаў - Аляксандр Галавін, Данііл Вахрушаў і Павел Чынарэеў. Прасоўваннем фільма зоймецца найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе і СНД відэасэрвіс. Пачынаючы з лютага, трэйлер убачаць у кінатэатрах Беларусі, Расіі, у краінах Усходняй Еўропы і Балтыі.