Беларускі фільм у спісе саіскання прэміі Оскар

3 октября 2013

Амерыканская кінаакадэмія ўключыла беларускі фільм у спісы саіскання прэстыжнай прэміі Оскар у намінацыі Кароткаметражнае кіно. Фільм рэжысёра Канстанціна Фама Туфлікі прысвечаны памяці ахвяраў халакоста. Ён створаны нестандартнай кінамовай: у кадры глядач бачыць толькі ногі герояў. Менавіта такім незвычайным спосабам аўтар фільма распавядае гісторыю пары жаночых туфлікаў, якая пачынаецца ў вітрыне магазіна і заканчваецца ў магіле вязняў канцлагера Асвенцым. Дыялогі ў карціне замяніла сімфанічная музыка. Пазней са спісу прэтэндэнтаў выберуць толькі пяць, якія і будуць аб'яўленыя на ўручэнні прэміі Оскар, якая гэты раз пройдзе 2 сакавіка.