Беларускі балет на радзіме Дзюма і Бадлера

20 марта 2015

Сёння пачынаюцца гастролі нашых артыстаў адразу па дзвюх еўрапейскіх краінах - Францыі і Бельгіі. Амаль 30 гарадоў, 46 гастрольных дзён і 38 спектакляў. Алена Борматава  пра тое, чым будуць пакараць еўрапейскую публіку.

За некалькі гадзін да праходжання мытнага кантролю - яны яшчэ ў рэпетыцыйнай зале. Артысты балета беларускага Вялікага і ў дзень ад’езду ля станка. Шліфуюць арабескі, па-дэ-дэ і асобныя карціны з двух класічных спектакляў - "Лебядзінае возера" і "Спячая прыгажуня" на музыку Чайкоўскага. Менавіта іх правязуць па гарадах Францыі і Бельгіі.

Людміла Хітрова, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі: "Зараз апошні час усе возяць гэты мадэрн, пра класіку, магчыма, крыху забыліся. Гэта і незвычайна, што мы прывязём чыстую класіку".

Сёлетнія гастролі ў Парыж - чацвёртыя. Перад ад’ездам два вечары запар "Лебядзінае" давалі ў Мінску. Спектакль – адзін з аншлагавых. У рэпертуары – амаль 30 сезонаў. Зараз у рэдакцыі мастацкага кіраўніка – народнага артыста Юрыя Траяна.

Юрый Траян, мастацкі кіраўнік балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, народны артыст Беларусі: "Самы шлягер у выкананні постсавецкіх труп, наогул славянскіх труп - гэта "Лебядзінае возера". Лічыцца, што мы ўмеем гэта добра танцаваць як ніхто. Таму ўсюды, куды мы не прыедзем, усе просяць "Лебядзінае возера".

 

Дэкарацыі, касцюмы і рэквізіт ужо ў Францыі. Шматтонная фура адправілася некалькі дзён таму. Першы горад – Парыж. На сцэне Палаца кангрэсаў дадуць “Лебядзінае возера”. Затым Бардо, Нант, Марсель, Ніца – амаль 30 французскіх і бельгійскіх гарадоў.

Тое, што балетная трупа адпраўляецца ў гастрольнае турнэ на паўтара месяца, зусім не азначае, што беларуская публіка будзе пазбаўлена гэтага акадэмічнага віда мастацтва. У Мінску застаецца палова балетнай трупы, за гэты час на сцэне нашага Вялікага дадуць увесь рэпертуар, у тым ліку і тыя спектаклі, з якімі беларусы выступяць у Францыі.

Таму на самыя папулярныя класічныя пастаноўкі, якім і з’яўляецца "Лебядзінае",   у Вялікім тэатры зроблена два камплекты і дэкарацый, і касцюмаў. Адмыслова для таго, каб трупа магла гастраляваць.