Беларускімі навукоўцамі знойдзеная адзіная ў краіне плавільная печ XVIII стагоддзя

26 июля 2018

Археалагічная экспедыцыя ў аграгарадку Ілья Вілейскага раёна стала сенсацыяй. Упершыню ў Беларусі выяўленыя астаткі шклоробнай мануфактуры XVIII стагоддзя. У іх ліку канструкцыя плавільнай печы. Даследчыкі атрымалі ўнікальныя звесткі па тэхналогіі вытворчасці 300-гадовай даўнасці. Мануфактура належала графам Салагубам. Сярод артэфактаў і фрагменты гатовай прадукцыі майстроў таго часу, прылады і асабістыя рэчы. Гэта сподні крыжык, сталовы нож з таўром, гузік.

Археолагі працягваюць раскопкі. Усе знаходкі пасля даследаванняў адправяцца ў фонды Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Саму ж плавільную печ чакаюць кансервацыя і музеефікацыя.