Беларускім вопытам па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны зацікавіўся Аман

4 апреля 2018

Аб гэтым стала вядома па выніках перамоў міністра культуры нашай краіны Юрыя Бондара і пасла Сяргея Рачкова з калегам з аравійскага каралеўства Хайсамам бен Тарыкам аль-Саідам. Ён, дарэчы, з'яўляецца членам каралеўскай сям'і. Таксама бакі абмеркавалі магчымасць выступленняў калектываў Вялікага тэатра Беларусі ў Амане і прынялі ўдзел у адкрыцці выставы "Беларусь - на скрыжаванні цывілізацый" у мясцовым нацыянальным музеі. Асобным пунктам візіту сталі сустрэчы Сяргея Рачкова з кіраўніком Аманскай гандлёва-прамысловай палаты і прадстаўнікамі бізнесу. На красавік запланаваны візіт беларускай дзелавой дэлегацыі ў Аман.