Беларускія краявіды пэндзля ўраджэнца Украіны

12 октября 2014
Выстава Івана Дзьмухайлы адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Экспазіцыя прымеркаваная да стагоддзя з дня нараджэння мастака. Яна ўключае партрэты, нацюрморты і пейзажы ўсіх перыядаў яго творчасці. Асаблівае месца займаюць сюжэтна-тэматычныя карціны і партрэты самога мастака, напісаныя калегамі. На выставе таксама экспануюцца фатаграфіі з сямейнага архіва і асабістыя рэчы аўтара.
Уладзімір Пракапцоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі: Тут экспануецца значная колькасць яго работ. Тое, что было у майстэрні, тое, што было на выставах. Дарэчы, некаторыя творы ўпершыню выстаўляюцца. Гэта яго замалёўкі, у першую чаргу графічныя, і тут бачная такая цудоўная яго майстэрня, яго кухня.

Марыя Дзьмухайла, жонка мастака: Ён заўсёды гаварыў: Да прыроды заўсёды трэба ісці не з сякерай, а з чыстай душой, тады яна адкрыецца перад табой і пакажа табе такую прыгажосць, пра якую ты ніколі і не марыў. Вось такі ён быў чалавек.
Творчасць Івана Дзьмухайлы атрымала вядомасць не толькі ў Беларусі. Творы мастака знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Расіі, Іспаніі, Кітая і Бельгіі.