Калі раней узнагароды прысуджаліся па галасах журналістаў ці слухачоў... Цяпер улічваюцца меркаванні саміх жа выканаўцаў. Канкурсанты і журы адначасова з’яўляюцца і калегамі, і канкурэнтамі. На суд рок-экспертаў вынесены альбомы беларускіх гуртоў, якія выйшлі ў мінулым годзе.
Узнагарода пераможцам адпавядае стылю цяжкі метал. На гранітным п’едэстале – металічная вострая кнопка, якая сімвалізуе пік кар’еры рок-артыстаў.














