Беларускія мастакі парыжскай школы ў адным вернісажы

19 сентября 2018

Нацыянальны гістарычны музей рыхтуе выставу работ ураджэнцаў нашай краіны, якія праславіліся за мяжой у XX стагоддзі. Заўтра публіка ацэніць творы Марка Шагала, Восіпа Любіча, Восіпа Цадкіна, Роберта Геніна, Міхаіла Кікоіна і іншых майстроў. Ужо на працягу сотні гадоў іх работы - адны з самых дарагіх на арт-рынку. Усяго будзе прадэманстравана сотня твораў. Некаторыя з іх упершыню ў публічным доступе.

Экспазіцыя фарміравалася з прыватных збораў. Творы мастакоў парыжскай школы для праекта далі калекцыянеры Беларусі і Расіі.