Беларуская сталіца прываблівае ўсё больш турыстаў

9 августа 2016

Музычныя вечары, свята нацыянальных культур і займальныя экскурсіі. Беларуская сталіца прываблівае ўсё больш турыстаў. Мінск на першым месцы сярод гарадоў СНД, папулярных у расійскіх турыстаў. На вуліцах сталіцы часцей за ўсё можна сустрэць таксама ўкраінцаў, кітайцаў, палякаў і суседзяў з Літвы. Якая праграма чакае мінчан і гасцей горада ў апошні летні месяц - даведалася Наталля Кузьміцкая.

Яна ведае кожны куток старога горада літаральна па плітцы і ліхтару. Экскурсавод Людміла Скрадаль распрацавала ўнікальную вандроўку па Мінску - навобмацак.

З заплюшчанымі вачыма, у цемры, прачынаецца сёмае пачуццё. Сапраўды пачынаеш адчуваць рытм горада, яго лініі і формы. Для тых, хто хоча ўбачыць і падрабязна разгледзець вуліцы, скульптуры і цікавыя архітэктурныя аб'екты, экскурсавод прапануе шэраг іншых, не менш цікавых турыстычных праграм.

Усе дарогі вядуць у Верхні горад. Увесь чэрвень і ліпень тут ладзілі майстар-класы, тэатральныя форумы, джазавыя вечары і фестывалі класічнай музыкі.

Жнівень будзе не менш насычаны адметнымі рознафарматнымі мерапрыемствамі.

А вось пазнаёміцца з беларускай культурай і традыцыямі з некаторага часу, прычым у любы момант і абсалютна бясплатна, можна ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Апошнім часам Мінск прываблівае ўсё больш аматараў унікальнага старабеларускага абраду.

Штогод у Мінску з'яўляюцца новыя каляровыя і графічныя дэкарацыі для памятных фотаздымкаў і знаёмства з вулічнай культурай горада. Як часовыя арт-праекты, так і пастаянныя маляваныя гісторыі.