Беларуская публіка зможа ацаніць больш як сотню твораў з прыватнай калекцыі Валадчынскага

4 октября 2016

Шэдэўры рускага жывапісу з прыватнай калекцыі Валадчынскага ўпершыню ў Мінску. Сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі - урачыстае адкрыццё, а ўжо заўтра беларуская публіка на свае вочы зможа ацаніць больш як сотню твораў мастацтва. Экспазыцыю адной з першых убачыла Ніна Мажэйка.

Арт-фурор гэтая экспазыцыя зрабіла, яшчэ не адкрыўшыся. Арыгіналы, а не копіі мастакоў, як прынята гаварыць, першага шэрагу ў Мінску. Хрэстаматыйны "Плач Яраслаўны" дапаўняюць не растыражаваныя шэдэўры майстроў пэндзля. Так, аўтар усім вядомага "Няроўнага шлюбу" Пукіраў адкрываецца з сатырычнага боку.

Адна з жамчужын калекцыі Валадчынскага складзеная ў шкляную каробку. Тут артэфакты жыцця і творчасці Паліны Хентавай. Музы перадавіка віцебскага наватарства - Эля Лісіцкага.

Ураджэнцам беларускіх земляў - асобныя квадратныя метры. Палатно Баброўскага Валадчынскі набыў на аўкцыёне ў ЗША. Адзін з прэстыжных музеяў выставіў на таргі. Так жывапіс віцебскага мастака апынуўся на гістарычнай радзіме. Валадчынскі не прывык трымаць шэдэўры ва ўласных чатырох сценах.

Тут жа выпускнікі парыжскага улею - Якаў Шапіра, Хаім Суцін. Дарэчы, бабуля Валадчынскага родам са Смілавіч, сучасніца Суціна. Сам жа калекцыянер немаўлём пераехаў з Самары ў Мінск.

Некалі Тэхнічны завулак - тут у гады вайны знаходзілася яўрэйскае гета. Пасля ганенняў тут жылі тыя, каму ўдалося ацалець. І Валадчынскія. Сёння на месцы прыватнага сектара - шматпавярхоўкі, збудаваныя ў 70-я.

У дэкарацыях новага Мінска Аляксандр Навумавіч арыентуецца прыстойна. Тут была школа, цяперашні факультэт БДУ, а тут, у цэнтры, на месцы гатэля побач з Акадэміяй музыкі - музвучылішча Глінкі. Тут прачнулася інтуіцыя калекцыянера.

Хціўцам жа калекцыянер сябе не лічыць. Прыхільнік тварэння і сузірання. Для гэтага ў мінскай публікі 5 залаў Нацыянальнага мастацкага музея.