Беларуская прырода вачыма галандскага фатографа

2 марта 2021
Убачыць беларускую прыроду вачыма галандскага фатографа. Персанальная выстава Леанардзюса Бёйса "Скарбніца Беларусі" прадстаўлена ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". У экспазіцыі - 30 фотаздымкаў, але ў асабістым архіве майстра  іх тысячы. На палотнах - птушкі і жывёлы. Для таго каб кадр атрымаўся ўдалым, фатографу прыйшлося не адзін дзень назіраць за прадстаўнікамі фаўны нашай краіны. Ёсць на выставе і каларытныя фотаздымкі жывёл. 
На сваіх здымках аўтар фіксуе прыгажосць і адметнасць беларускай прыроды. Пазнаёміцца з работамі  галандскага фатографа  можна да 9 сакавіка.