Беларуская песня для дзіцячага "Еўрабачання" атрымала новае гучанне

5 ноября 2018

Даніэль Ястрэмскі рыхтуецца прэзентаваць акустычную версію кампазіцыі "Time". Юны вакаліст пераспяваў трэк разам з аўтарам музыкі, кампазітарам Кірылам Ермаковым. Учора артысты зняліся ў кліпе. Акустычная версія песні гучыць цалкам на англійскай мове. Прэм'ера кліпа адбудзецца ў нядзелю. Як праходзілі здымкі, глядзіце ў дзённіках дзіцячага "Еўрабачання" ў будныя дні ў 20:55 на "Беларусь 1".

А ўчора "Мінск-Арэна" пачала рыхтавацца да дзіцячага "Еўрабачання". На час правядзення конкурсу лядовую пляцоўку заслалі тэрмаўстойлівым пакрыццём. І ўжо сёння на арэне пачынаецца мантаж сцэны. Дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе ў Мінску 25 лістапада. Яшчэ ёсць магчымасць прачуць атмасферу конкурсу разам з 15 000 гледачоў. У продажы маюцца білеты на генеральную рэпетыцыю шоу.