Беларуская музычная восень адкрыецца нацыянальнымі прэм'ерамі

15 октября 2013
39 па ліку міжнародны фестываль мастацтваў адкрыецца ў філармоніі нацыянальнымі прэм'ерамі: дзяржаўны аркестр Беларусі пад кіраваннем Аляксандра Анісімава агучыць Пятую сімфонію Вячаслава Кузняцова і канцэрт для клавіра Віктара Капыцько.
У рамках фестывалю адбудзецца і вечар памяці народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі, а таксама джазавыя праекты, аўтарскі вечар-дыялог паміж Ігарам Лучанком і Эдуардам Ханком і многае іншае.