Беларуская выканаўца за крок ад перамогі ў "Новай фабрыцы зорак"

7 декабря 2017

Зіна Купрыяновіч - у фінале рэйтынгавага тэлепраекта. 15-гадовая мінчанка абышла 3 тысячы канкурэнтаў і трапіла ў зорны дом. Там пад прыцэлам тэлекамер штодня артыстка навучаецца вакалу, харэаграфіі, акцёрскаму майстэрству. Нягледзячы на юны узрост, Зіна годна вытрымала 2 намінацыі і да гэтага моманту знаходзіцца ў праекце больш як 3 месяцы. За гэты перыяд часу вакалістка паспела ўзяць гучны псеўданім Зена, выступіць з такімі зоркамі, як Ані Лорак, Нюша, Аляксанр Рыбак, група "Горад 312". За перамогу ў праекце беларуска спаборнічае ў складзе трыа "Поўнач 17", якое стварыла разам з фабрыкантамі Даніілам Рувінскім і Яўгенам Трафімавым. У кожнага з нас ёсць шанец падтрымаць зямлячку. Прагаласаваць за Зену можна на афіцыйным сайце тэлеканала Муз-ТБ.

Вынікі галасавання гледачоў стануць вядомыя ўжо ў суботу ўвечары. Дарэчы, музычным прадзюсарам праекта выступае заслужаны артыст Расіі Віктар Дробыш. Кампазітар ужо падарыў Зене песню "Тук-тук", якая стала хітом Інтэрнэта і зараз знаходзіцца ў актыўнай ратацыі.