Акадэмія музыкі стварае музычны квартал

7 октября 2015

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі напярэдадні ўвасаблення архітэктурнага праекта! У задумках - стварэнне свайго накшталт музейнага, але меншага па маштабе музычнага квартала. Ён будзе размешчаны на тэрыторыі ўнутранага дворыка акадэміі, дзе з'явіцца спецыяльная канцэртная прыбудова.

На базе кансерваторскай прыбудовы плануецца і стварэнне беларуска-кітайскага культурна-асветніцкага цэнтра. Пакуль жа будынак толькі ў праекце. Яго ўзвядзенне прадугледжваецца пасля завяршэння капітальнага рамонту інтэрнатаў акадэміі музыкі. Як мяркуецца, новы аб'ект можа прыняць сваіх наведвальнікаў у 2017-2018 гадах.