Беларуская "Феерыя" ў Парыжы

30 июня 2015

У штаб-кватэры ЮНЭСКА прайшоў тэатралізаваны вечар, арганізаваны пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры гэтай міжнароднай арганізацыі. Тут прэзентавалі спектакль беларускага рэжысёра Веранікі Янушэўскай-Алтушэц, пасля - для гасцей творы Агінскага, Штраўса, Брамса выканаў заслужаны калектыў краіны "Гродзенская капэла". Вечар прысвяцілі 250-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Клеафаса Агінскага, кампазітара, дыпламата, палітыка. Гасцей прывітаў пасол Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве пастаянны прадстаўнік нашай краіны пры ЮНЭСКА Павел Латушка.

Тэатралізаванае прадстаўленне ў штаб-кватэры ЮНЭСКА адкрыла Беларускі тыдзень у Парыжы. На працягу тыдня тут пройдзе 7 мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Беларусі.