Беларуская дэлегацыя у канцы тыдня паляцець у Партугалію на "Еўрабачанне"

25 апреля 2018

Час у Лісабон! Беларуская дэлегацыя пакуе чамаданы, каб у канцы тыдня паляцець у Партугалію на "Еўрабачанне". Наш прадстаўнік ALEKSEEV з песняй "Forever" выйдзе на сцэну ў першым паўфінале - 8 мая пад нумарам 8. У Лісабоне пройдзе некалькі індывідуальных рэпетыцый, першая - ужо ў гэту нядзелю. ALEKSEEV таксама адкажа на пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі. Дарэчы, Беларусь ужо 15-ы раз удзельнічае ў "Еўрабачанні".