Беларуская дэлегацыя адправілася ў Стакгольм на конкурс "Еўрабачанне"

2 мая 2016

Прадстаўнік нашай краіны IVAN вылецеў у сталіцу галоўнага музычнага шоу Еўропы. Падрыхтоўку да конкурсу будзе асвятляць здымачная група Агенцтва тэленавін. Ужо ў сераду на галоўнай сцэне "Глобен Арэны" пачнуцца індывідуальныя рэпетыцыі ўдзельнікаў.

Пра першы дзень беларусаў у Швецыі распавядзе Яўген Перлін. У аэрапорце IVANu не давалі праходу. Фанаты аўтографаў не прасілі, затое не адпускалі без селфі. Усе хочуць фота са знакамітым хэштэгам IVANGO.

Сустракаюць кожную дэлегацыю па традыцыі валанцёры, якія знаёмяць удзельнікаў з горадам. Але сёлета арганізатары вырашылі не брэндзіраваць аўтобусы. Як бачыце, просты турыстычны. Сродкі выкарыстоўваюць больш рацыянальна.

Стакгольм стаў апошнім пунктам у вялікім падарожжы IVANa па Еўропе. Беларускі ўдзельнік наведаў усе промавечарынкі "Еўрабачання", дзе ён прадставіў сваю песню.

Зараз у IVANa жорсткі графік трэніровак. Ужо заўтра персанальная ў студыі з бэк-вакалістамі. А ў сераду індывідуальная рэпетыцыя на галоўнай сцэне "Еўрабачання". Там і будзе ўпершыню паказаны нумар. Зараз жа Ivan беражэ голас.