Беларуская дэлегацыя на "Еўрабачанні" адправілася ва Украіну

1 мая 2017

NaviВand - ужо ў Кіеве! Беларуская дэлегацыя на "Еўрабачанні" адправілася ва Украіну.

У камандзе 18 чалавек. Акрамя салістаў, ёсць яшчэ бэк-вакалісты, урач-фаніятр, трэнер па вакале і дзве здымачныя групы. У мінскім аэрапорце да артыстаў падыходзілі нашы суайчыннікі, жадалі поспеху. І ўжо праз 50 хвілін самалёт нацыянальнага перавозчыка даставіў дэлегацыю ва Украіну, дзе іх сустрэлі валанцёры. Кіеў ужо гатовы да конкурсу - горад упрыгожаны сімволікай "Еўрабачання". У аэрапорце гасцей сустракае брэндзіраваны самалёт.

Перш за ўсё ўсе ўдзельнікі дэлегацыі атрымалі бэйджы з акрэдытацыяй. У багажы артыстаў - чамаданы не толькі з канцэртнымі касцюмамі, але і промапрадукцыя. NaviВand прывезлі фанатам конкурсу дыскі, значкі і бранзалеты з беларускай сімволікай, стыльныя матылькі і іншыя сувеніры. Заўтра дэлегацыя ўключаецца ў рабочы рэжым - пачнуцца першыя рэпетыцыі.