Беларуская дэлегацыя ўжо адправілася ў Партугалію на "Еўрабачанне"

28 Красавіка 2018

Беларуская дэлегацыя на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне" ўжо адправілася ў Партугалію. Самалёт узляцеў у 8 раніцы. Пакуль гэта толькі частка каманды. Прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, і, вядома, творчы дэсант Агенцтва тэленавін: рэжысёры, аператары, карэспандэнты. А вось сам канкурсант - спявак ALEKSEEV - ляціць з Кішынёва. Напярэдадні ў Малдове ў выканаўца адбыўся канцэрт.

Наперадзе ў беларускага канкурсанта - насычаны еўратыдзень. Ужо заўтра ў Лісабоне адбудзецца першая індывідуальная рэпетыцыя артыста. Нагадаем, ALEKSEEV выступіць у першым паўфінале "Еўрабачання" - 8 мая пад нумарам восем! 


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя