Беларуская анімацыя нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм адзначае сёлета 40-годдзе

8 января 2014

За гэты час многія працы айчынных рэжысёраў-мультыплікатараў сталі лаўрэатамі шматлікіх міжнародных кінафестываляў.


Больш падрабязна - наш культурны аглядальнік Ларыса Гулякевіч. Беларускім мультфільмам - 40 гадоў. Узрост сталы, а характар жартоўны з нацыянальным беларускім каларытам. Анімацыя - гэта перш за усё від кінамастацтва - мультыплікацыя з адпаведнымі тэхналогіямі. У перакладзе з французскай мовы - гэта ажыўленне намаляваных лялечных герояў ці розных прадметаў. Зараз мастакам-аніматарам з алоўкам дапамагае і камп'ютарная анімацыя.


Годам нараджэння беларускай анімацыі лічыцца 1972. Кінастудыя Беларусьфільм тады ўпершыню пачала вытворчасць мультфільмаў. Аднак сапраўдны росквіт беларускай анімацыі пачаўся з 1986-га, калі ў Мінск прыехалі маладыя спецыялісты - выпускнікі Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў Масквы і пачалі займацца мультыплікацыяй.


Студыя анімацыйных фільмаў (прайшоўшы ўсе этапы тэхнічнага прагрэсу - ад цэлулоіднага метаду да камп'ютарных тэхналогій) зараз працуе ў розных тэхніках адушаўлення. Акрамя маляваных і лялечных фільмаў, пяску і плоскай марыянеткі, беларускія аніматары падпарадкавалі і стылізавалі метад плоскага двухмернага перакладання пад беларускую выцинанку. У гэтай тэхніцы Міхаіл Тумеля стварыў не аднаго нацыянальнага героя.


За 40 гадоў існавання студыі было зроблена больш як 100 фільмаў для дзяцей і дарослых. Беларуская анімацыя заваявала ўзнагароды на міжнародных кіна- і анімацыйных фестывалях. Зараз нашы мультфільмы глядзяць не толькі ў краінах СНД, але ў Паўднёвай Карэі, Індыі, Бразіліі.