Беларуская акадэмія мастацтваў прызнаная лепшай ВНУ на міжнародным форуме "PUSHKA"

21 ноября 2018

Беларуская акадэмія мастацтваў прызнаная лепшай ВНУ на III Міжнародным форуме інавацый у прамысловым дызайне "PUSHKA", які праходзіць у Маскве. Нашы маладыя дызайнеры сталі лепшымі адразу ў некалькіх намінацыях. Так, беспілотны аўтамабіль Івана Варанковіча здольны не толькі бяспечна і камфортна перавозіць пасажыраў, але і своечасова і без прыпынкаў зараджаць электрамабіль. Ганна Тарасюк здзівіла журы практычным дызайнам кухоннай выцяжкі і разумным робатам-пыласосам, які не толькі прыбірае, але і вучыць дзяцей у гульнявой форме выкідваць смецце, падзяляючы яго на шкло, паперу і арганіку.

Павел Кейв, кіраўнік аргкамітэта Міжнароднага форуму інавацый у прамысловым дызайне "PUSHKA": "Сёлета беларусы падраслі, іх праекты мацнейшыя за маскоўскія, шчыра, гэта так і ёсць! Беларусь іграе вялікую ролю. Якасць канцэптаў палепшылася, якасць падачы, якасць данясення інфармацыі. І таму, што датычыцца Беларусі, узровень падрыхтоўкі праектаў становіцца вышэй, з улікам вопыту. Яны ўжо бачаць, што ў іншых краін, і даюць якасны канцэпт. У аснове стаіць ідэя, Беларусь працуе на ўзроўні еўрапейскіх хлопцаў і дзяўчат".

Сёлета ў форуме "PUSHKA" ўдзельнічалі маладыя дызайнеры з Расіі, Беларусі, Турцыі, Кітая, Італіі і Фінляндыі. На конкурс пададзена каля 500 работ. Пераможцы атрымліваюць шанц сустрэцца з рэальнымі заказчыкамі і атрымаць магчымасць увасобіць свае праекты ў рэальнасць.