Беларуска Вера Ярошык заняла другое месца ў конкурсе "Ты супер!"

28 мая 2018

Беларуская школьніца напярэдадні стала новай зоркай расійскай эстрады. 16-гадовая Вера Ярошык заняла другое месца ў міжнародным вакальным конкурсе "Ты супер!" на "НТБ-Беларусь".

Наша здымачная група адправілася віншаваць юную выканаўцу і сустрэлася з ёй на рэпетыцыі ў маскоўскім тэатры Ленкам. Ужо заўтра Вера прыме ўдзел у канцэрце, прысвечаным памяці Аляксандра Абдулава.

Тэлепраект "Ты супер" ужо другі раз аб'яднаў таленавітых дзяцей з 13 краін, якія засталіся без апекі бацькоў. Няпростыя жыццёвыя выпрабаванні прайшла і Вера. Яе маму і тату пазбавілі бацькоўскіх правоў, калі дзяўчынцы было ўсяго 3 гады. Сёння юная артыстка з'яўляецца выхаванкай Дзівінскага дзіцячага дома. Выканальніцкае майстэрства Веры высока ацанілі вядомыя музыканты - Ігар Крутой, Юльяна Каравулава, Віктар Дробыш, Сяргей Лазараў. У фінале конкурсу артыстку падтрымаў Руслан Аляхно. Разам яны выканалі беларускамоўную лірычную кампазіцыю "Зачараваная".

Хто сачыў за поспехамі Веры на радзіме? Як дзяўчынка з нялёгкім лёсам стала прызёрам міжнароднага тэлеконкурсу? Глядзіце ў гэтую нядзелю ў праграме "Галоўны эфір".