Беларуска Надзея Кучар перамагла на конкурсе "Спявак свету" ў Вялікабрытаніі

23 июня 2015

Беларуска Надзея Кучар стала пераможніцай прэстыжнага міжнароднага конкурсу оперных спевакоў BBC у Кардыфэ "Спявак свету" ў Вялікабрытаніі. Надзея стала лепшай сярод дванаццаці оперных спевакоў з усяго свету. Трыумфатар конкурсу атрымала ўзнагароду памерам 15 тысяч фунтаў стэрлінгаў і магчымасць выканаць частку новага твора шатландскага кампазітара Джона Лана на фестывалі BBC Proms у 2016 годзе.