Беларус Ваня Зданюк у першы конкурсны дзень выйдзе на сцэну пад нумарам 1

13 июля 2019

Аншлаг у Летнім амфітэатры. Першы начны канцэрт сабраў тысячы гледачоў з розных куткоў Беларусі і замежжа. Да чатырох раніцы на галоўнай пляцоўцы форуму гучалі толькі залатыя хіты. Кожную песню падхоплівала зала. Гурт "Камбінацыя", Таццяна Буланава, "Панесеныя ветрам", Ігар Саруханаў. Білеты на гэты зорны канцэрт раскупілі аднымі з першых.

А сёння на галоўную сцэну "Славянскага базару" выйдуць удзельнікі міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. Сёлета на прэстыжным конкурсе старшынствуе Тамара Гвердцытелі. Жараб'ёўка прайшла напярэдадні. Першым перад шматтысячнай публікай і журы выступіць наш Ваня Зданюк.

Іван Зданюк, прадстаўнік Беларусі на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019": "Усе канкурсанты вельмі моцныя. А для чаго б яны прыехалі сюды? Члены журы вельмі прафесійныя. Я думаю, што пераможа наймацнейшы".

Сёння на "Славянскім базары"  Дзень моладзі. Ён стартуе забегам. На плошчы Перамогі пройдзе рэспубліканская акцыя "Беларусь памятае". Чакаюць гасцей і на новай пляцоўцы "Базару" -  у Палацы спорту. Там пакажуць "Лебядзінае возера".