Белдзяржцырк прапануе новае шоу "Лядовая феерыя"

7 февраля 2018

Белдзяржцырк на некалькі месяцаў пазбавіўся манежа, а звыклыя трукі злучылі з тэхнікай фігурнага катання. Новае шоу "Лядовая феерыя" з сённяшняга дня ў Мінску. Сумесны праект з Маскоўскім цыркам на лёдзе - гэта штатнае падраздзяленне легендарнага цырка на Цвятным бульвары Нікуліна. Беларускую арэну спецыяльна замарозілі. Складаны тэхнічны працэс заняў 5 дзён. Стабільная тэмпература пакрыцця падтрымліваецца па сістэме халадзільніка. На лядовай арэне з'явяцца акрабаты, жанглёры, эквілібрысты, клоўны. У праграме прымуць удзел і дрэсіраваныя жывёліны.

Лядовае шоу працягваецца больш за дзве гадзіны. Праграма ідзе ў суправаджэнні аркестра Белдзяржцырка. Шоу прадоўжыцца да 29 красавіка.