Белдзяржфілармонія адкрыла новы, 76-ы канцэртны сезон

16 октября 2013

Па традыцыі Міжнародны фестываль мастацтваў Беларуская музычная восень прапануе канцэрты айчынных і замежных музыкантаў і адразу дзве сімфанічныя прэм'еры ад беларускіх кампазітараў.


Падрабязнасці з рамантычнай гісторыяй - у нашага культурнага аглядальніка Ларысы Гулякевіч.


Беларуская музычная восень пачалася ў Мінску. Дзве беларускія прэм'еры адкрываюць новы філарманічны сезон. Адзін з твораў прысвячаецца жанчыне, якая сама яго і выконвае на раялі і клавесіне з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі.


Анастасія Хрушчова, малады кампазітар, піяністка і музыказнавец, прыехала з Санкт-Пецярбурга на прэм'еру твора беларускага кампазітара Віктара Капыцько, які і прысвяціў ёй Канцэрт для клавіра з аркестрам. Здаецца, тут не абышлося без рамантычнай гісторыі. Аднак першае знаёмства праз два гады віртуальных адносін у Інтэрнэце адбылося толькі зараз.


Іншая сімфанічная прэм'ера належыць беларускаму кампазітару Вячаславу Кузняцову. Дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі Аляксандр Анісімаў да сучасных беларускіх твораў падыходзіць грунтоўна. Навіна! Беларускае барока ў XXI стагоддзі. Ці карыстаюцца майстры сучаснай музыкі традыцыйнымі сімфанічнымі формамі, якія пайшлі яшчэ з італьянскай эпохі Адраджэння XV-XVI стагоддзяў.


39-ы Міжнародны фестываль мастацтваў Беларуская музычная восень будзе праходзіць 18 дзён. А гэта камерныя, сімфанічныя, інструментальныя і сольныя выступленні.