Белдзяржфілармонія пачынае новы музычны сезон

21 сентября 2016

Адзін з першых канцэртаў даў Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі на чале з маэстра Яўгенам Бушковым. Творы якіх кампазітараў прагучаць у восеньскім сезоне? Пазнаёмілася з запрошанымі музыкантамі Ларыса Гулякевіч.

Ад Баха да джаза. Такім музычным падарожжам даўжынёй амаль у тры стагоддзі пачынаецца новы музычны сезон у Белдзяржфілармоніі. Сярод ганаровых гасцей амерыканскі кампазітар і піяніст Стывен Прустман.

Ён аднолькава вольна паказвае сябе як у класічнай музыцы, так і ў жанры імправізацыі, джазе ці традыцыйнай музыцы народаў свету. Напачатку 90-х Прутсман стаў лаўрэатам адразу двух міжнародных конкурсаў – імя Чайкоўскага ў Маскве і імя каралевы Лізаветы ў Бруселі. Саліраваў з вядучымі аркестрамі свету. У Стывена была мара прыехаць з музычным праектам у Беларусь, куды яго запрашаў даўні сябра па сцэне Яўген Бушкоў. І вось мара здзейснілася.

Стывен Прутсман, кампазітар, піяніст, дырыжор (ЗША): "Я заўсёды хацеў прыехаць у Беларусь. У нас у Злучаных Штатах няшмат ведаюць пра вашу краіну. І гэта для мяне вялікі шанц атрымаць асалоду ад наведвання гэтай краіны, пазнаёміцца з цудоўнымі людзьмі".

Калектыў Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Яўгена Бушкова дае канцэрты па прынятай у свеце абанементнай сістэме, калі прыхільнікі загадзя набываюць квіткі на некалькі канцэртаў гэтага калектыву, што праходзяць на працягу сезона. Гэта і бюджэтна, і гарантавана пачуць любімыя творы ў выкананні вядомых музыкантаў, і ў той жа час не прыйдзецца стаяць у чарзе за білетамі.

Бах, Шуман, Шастаковіч і… Прутсман. Джазавая фантазія на тэму “Бах для фартэпіяна і струнных”.

У наступных канцэртах абанемента нумар 3 выступяць піяніст з Бельгіі Аляксандр Магілеўскі і майстар клавесіна з Масквы Вольга Мартынава.