"Беларусьфільм" прэзентаваў рабочыя матэрыялы адразу чатырох стужак

28 мая 2019

Гадзіну назад "Беларусьфільм"  прэзентаваў рабочыя матэрыялы адразу чатырох стужак.  Прэс-канферэнцыя прайшла  прама ў дэкарацыях кафэ першага моладзевага сіткома "Ілюзіі", які плануюць завяршыць у кастрычніку.  Журналісты ўбачылі і кадры здымак "Лёсы дыверсанта".  Фільм будзе прысвечаны найбуйнейшай дыверсіі партызан у Асіповічах.  Прадставілі і галоўны нацыянальны праект - "Купала".  Яго трэйлер хутка ўбачаць ва ўсіх кінатэатрах краіны. 

Зараз кінастудыя рыхтуе 6 гульнявых і 14 негульнявых праектаў.  У постпрадакшэне знаходзяцца і "Урокі персідскай".  Драму, якую рыхтуюць сумесна Беларусь, Расія і Германія,  прадзюсіруе Цімур Бекмамбетаў.