"Беларусьфільм" прэзентаваў новы беларускі экшэн "Сляды на вадзе"

5 января 2017

Да 100-годдзя беларускай міліцыі. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" сёння прэзентавала новы беларускі экшэн. Адбыўся закрыты паказ мастацкага фільма "Сляды на вадзе".

Першымі, хто ўбачыў фільм, сталі пракатчыкі з усіх рэгіёнаў краіны. У аснове сюжэта  - рэканструкцыя падзей першых пасляваенных гадоў  (барацьба з бандытызмам у Заходняй Беларусі)  і рэальныя архіўныя факты з  рамана прафесара, доктара гістарычных навук, палкоўніка міліцыі ў адстаўцы  Мікалая Ільінскага.

Ігар Поршнеў, гендырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм":   "Тое, пра што гаварыў Аляксандр Рыгоравіч, гэта чыста беларускі прадукт. Тут рэжысёр-беларус, аўтары беларускія, акцёры ўсе беларускія - тут няма запрошаных.  У кожнай вобласці будзе прэм'ера з выездам туды прадстаўнікоў здымачнай групы".

Адразу пасля паказу  кінаэксперты  выпрацавалі канцэпцыю прасоўвання фільма. Адзначым,  выхад беларускага экшэна "Сляды на вадзе" ў пракат  запланаваны на 23 лютага. Узроставае абмежаванне кінастужкі  - 16+.