Беларусьфільм прапануе 5 карцін на Міжнародным кінафестывалі ў Канах

2 мая 2013

Прэстыжны кінаагляд пройдзе з 15 па 26 мая. У асноўнай конкурснай праграме фільмы не ўдзельнічаюць. Стужкі пакажуць у спецыяльнай праграме Куток кароткаметражных фільмаў. Секцыя была створана, каб знаёміць прафесіяналаў з творчасцю маладых рэжысёраў. Адкрыецца кінафорум стужкай аўстралійскага рэжысёра База Лурмана Вялікі Гэтсбі з Леанарда Дзі Капрыа.