"Беларусьфільм" падрыхтаваў інклюзіўны праект на сваім ютуб-канале

14 ноября 2019
Зараз убачыць вядомыя фільмы могуць невідушчыя людзі і асобы са слабым зрокам. "Беларусьфільм" падрыхтаваў інклюзіўны праект на сваім ютуб-канале. Чатыры беларускія карціны ідуць з аўдыёдэскрыпцыяй. Гэта значыць, слухачы могуць уявіць відэарад і зразумець змест фільма. Прафесійныя дыктары агучваюць усё, што  адбываецца ў "Белых Росах", "Чырвонай Шапачцы", "Дзікім паляванні караля Стаха" і ў ваеннай стужцы "У жніўні 44-га". 

Тэкст аўдыёдэскрыпцыі пратэсціравала фокус-група з невідушчых экспертаў. У будучыні нацыянальная кінастудыя і некамерцыйная арганізацыя "МоцАрт" падрыхтуюць яшчэ некалькі фільмаў для праекта. Дарэчы, такія карціны можна паглядзець бясплатна ўжо зараз.