"Беларусьфільм" аб’явіў аб завяршэнні рэканструкцыі

10 ноября 2017

Мабільны брыфінг па абноўленай кінафабрыцы сёння правёў Міністр культуры Юрый Бондар. Для стварэння якаснага кінематографа студыя абсталявана перадавымі тэхналогіямі не толькі для здымак, але і для мантажу, колеракарэкцыі, запісы гуку.

Юрый Бондар, Міністр культуры Беларусі: "Падчас рэканструкцыі мы прывялі ў парадак як гістарычны будынак вытворчай магутнасці, які быў раней, і ўзвялі новы вытворчы корпус, які ўключае два павільёны здымачных на на 1000 м.кв., сучасны цэнтр падрыхтоўкі здымак, дзе захоўваюцца ўсе касцюмы “Беларусьфільма” з моманту яго стварэння. Калекцыя гэтая - самая багатая ў Еўропе".

У хуткім часе экскурсіі на "Беларусьфільм" стануць рэгулярнымі, на студыі арганізуюць спецыяльны турыстычны маршрут.