Беларусь заўтра развітаецца з Іванам Мацкевічам

11 декабря 2017

У 10 раніцы пройдзе адпяванне ў Свята-Елісавецінскім манастыры, а апоўдні - грамадзянская паніхіда ў родным тэатры Горкага. Акцёра пахаваюць на Усходніх могілках сталіцы. Заслужаны артыст Іван Мацкевіч пайшоў з жыцця напярэдадні на 71-м годзе. Егер з "Казкі аб зорным хлопчыку", камендант-пагранічнік з "Дзяржаўнай граніцы", генерал-маёр са "Снайпера". У фільмаграфіі артыста - 135 роляў. Апошнія 20 гадоў акцёр служыў Горкаўскаму тэатру.