Беларусь выступіць у першай частцы першага паўфіналу "Еўрабачання-2019"

28 января 2019

Некалькі гадзін таму ў Музеі мастацтваў Тэль-Авіва адбылася жараб'ёўка.

Спачатку арганізатары вызначылі парадак выступлення краіны-гаспадыні і так званай “вялікай пяцёркі”: Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі. І толькі пасля была вызначана чарговасць выхаду на сцэну астатніх 36 удзельнікаў. Нагадаем, 64-ты конкурс песні пройдзе ў Тэль-Авіве ў два этапы - паўфіналы адбудуцца 14 і 16 мая, фінал запланаваны на 18 мая. Нашай краіне яшчэ трэба вызначыцца са сваім дэлегатам.

Белтэлерадыёкампанія працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы на конкурс. Менш як за тыдзень на адрас медыяхолдынга іх паступіла больш за 30 з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Румыніі, Італіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі і ЗША. Як правіла, найбольшая колькасць заявак прыходзіць у апошнія дні прыёму, але некаторыя ўдзельнікі адбораў мінулых гадоў ужо ўключыліся ў конкурсную гонку. Сярод іх - Анжаліка Пушнова, Міхаіл Сасуноў і група "PROвокация". Сёлета ўсе анкеты прымаюцца выключна ў электронным выглядзе да 31 студзеня. Праслухоўванне прэтэндэнтаў адбудзецца 4 лютага на Макаёнка, 9. Прадстаўнік Беларусі на конкурсе будзе вызначаны па выніках тэлевізійнага гала-канцэрта не пазней за 8 сакавіка.