Беларусь выступіць у першым паўфінале "Еўрабачання" пад 8-м нумарам

3 апреля 2018

Арганізатары конкурсу раскрылі чарговую, важную для краін інтрыгу конкурсу. Нагадаем, сёлета ў Лісабон з'едуцца прадстаўнікі 43-х краін, у тым ліку і наш канкурсант Мікіта Аляксееў. Сваю песню "Forever" ён выканае ў аўторак, 8 мая. Другі паўфінал запланаваны на 10-е чысло, а фінал пройдзе 12 мая. Прамую трансляцыю "Еўрабачання" будзе весці Белтэлерадыёкампанія.