Беларусь выбера дэлегата на "Еўрабачанне" 16 лютага

12 января 2018

Менавіта на гэтую дату запланаваны выніковы гала-канцэрт нацыянальнага адбору на конкурс. Напярэдадні ў Белтэлерадыёкампаніі адбылося праслухоўванне прэтэндэнтаў, па выніках якога былі вызначаны 11 фіналістаў праекта. Іх імёны на вашым экране. Падрыхтоўка да маючага адбыцца шоу ўжо пачынаецца. У аўторак у медыяхолдынгу пройдзе жараб'ёўка - будзе вызначаны парадак выхаду на сцэну выканаўцаў падчас трансляцыі нацыянальнага адбору. Таксама канкурсанты прымуць удзел у здымках візітовак - ролікаў, якія апярэджваюць выступленне артыстаў. Нагадаем, пераможца праекта выступіць ад нашай краіны на "Еўрабачанні" ў маі ў Лісабоне.