Беларусь сустракае пісьменніка, паэта і гумарыста Ігара Губермана

8 апреля 2013

Ён умее рассмяшыць да слёз. Яго дасціпным рэпрызам, знакамітым гарыкам і бессмяротным гісторыям суджаны толькі аншлагі. Беларусь  чарговы раз сустракае авацыямі і апладысментамі пісьменніка, паэта і гумарыста Ігара Губермана. 


 


Дык  за што  яго так любяць беларускія гледачы, даведалася  наш карэспандэнт Аляксандра Драгун.


Мы чакалі яго 4 гады і дачакаліся. Ігар Губерман на сталічнай сцэне  з гарыкамі ўсіх часоў. Шмат гадоў ён раскідваў іх вакол сябе, дарыў блізкім і малазнаёмым людзям. Аўтар гаворыць, што яго кнігі не трэба чытаць усім без выключэння, але мець іх у доме неабходна кожнаму.


Чалавек становіцца дарослым толькі тады, калі перастае гуляць у лялькі. Гумар гарыкаў, нават тых, што з дужым слоўцам, па-дзіцячаму наіўны. Як і тыя лялькі, якія сустракалі гледачоў перад канцэртам. Дызайнер Валерыя Гайшун рыхтавала выставу больш за два тыдні. Толькі на стварэнне самай галоўнай мадэлі лялькі Гарыка спатрэбілася 14 дзён, 150 грамаў шэрсці  і  трохі стараннасці.


Вершы Губерамана хтосьці параўноўвае з японскай паэзіяй, а хтосьці з рускай прыпеўкай. Але звяртаем увагу мы не на форму, а на змест і самаіронію.


Біяграфія Ігара Губермана не меней супярэчлівая і разнастайная за яго творчасць. Ён змяніў шмат прафесій - ад журналіста да хіміка і электрыка.  У 70-я ён за дысідэнцкія настроі быў асуджаны на 5 гадоў лагераў. Але гумар дапамагаў яму заўсёды.


Нават на аперацыйным стале на пытанне анестэзіёлага пра ўласнае самаадчуванне паэт адказаў сумленна, што адчувае сябе дрэнна, таму пачынаць трэба без яго. Медыкі хоць і ацанілі жарт, але  аперацыю правялі сур'ёзна. Зараз Ігар Губерман ад душы і надоўга радуе  прыхільнікаў сваім талентам.


 Прагулкі вакол барака,  Вячэрні звон і нават Кніга пра смачнае і здаровае жыццё, але галоўныя словы Ігару Губерману яшчэ толькі трэба будзе  сказаць.